Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: Кошт мэтра жыльля ў Менску вырас да 1712 даляраў


Радыё Свабода У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”.

За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэраў у сталіцы вырасла на 192 даляры – да ўзроўню 1712 даляраў за квадратны мэтар.

У сакавіку хутчэй за ўсё расьлі цэны на трох- і чатырохпакаёўкі: адпаведна на 13,6 і на 13,7 працэнта. У лютым рост цэнаў на сталічную нерухомасьць складаў 13 працэнтаў, у першы месяц вясны тэмпы росту захаваліся.
XS
SM
MD
LG