Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць палякаў ацаніла А. Лукашэнку як жорсткага дыктатара


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы праведзеныя чарговыя сацыялягічныя дасьледаваньні на тэму, што думаюць палякі ў справе магчымых пераменаў у Беларусі. Вынікі сярод іншага сьведчаць аб тым, што большасьць жыхароў Польшчы мяркуюць, што іх краіна надалей павінна падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў суседняй Беларусі.

Паводле вынікаў дасьледаваньня, якое на замову грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” правёў інстытут Millward Brown Company, больш паловы палякаў лічаць, што беларусы хочуць больш блізкіх кантактаў сваёй краіны з Эўразьвязам.

Палякі ацэньваюць Аляксандра Лукашэнку, як “жорсткага дыктатара” і лічаць, што Польшча павінна дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі.

“Для нас, сярод іншага, вельмі важна, каб пра Беларусь працягвалі згадваць мэдыі, каб палякі памяталі пра праблемы суседзяў. Такое дасьледаваньне – гэта канкрэтная рэч, канкрэтныя лічбы, пра якія можна напісаць і пра якія пішуць”, – кажа адзін зь лідэраў ініцыятывы “Свабодная Беларусь” Ян Кэнцік.

Упершыню такое дасьледаваньне было праведзенае летась адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Цікава, што ў параўнаньні з тымі дадзенымі, на 8 працэнтаў зьменшылася колькасьць палякаў, якія лічаць, што “Беларусьсю кіруюць недэмакратычным спосабам”.

У чым тут прычына? Адказвае Яцэк Кэнцік.

“Гэта зьвязана з мэдыямі. Калі ў Беларусі былі прэзыдэнцкія выбары, жыхары нашай краіны штодзённа даведваліся пра тое, што там адбываецца, пра шматлікія парушэньні правоў чалавека. Цяпер сытуацыя зьмянілася, пра гэта меней пішуць, таму такія дадзеныя. Гэта яшчэ азначае, што нам ёсььць над чым працаваць”.

Інстытут Millward Brown Company выканаў дасьледаваньні ў справе Беларусі абсалютна бясплатна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG