Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: АГП забаранілі зладзіць пікет


Міхал Карневіч, Горадня Цэнтар Горадні нельга выкарыстоўваць для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, гаворыцца ў адказе гарвыканкаму. Чыноўнікі нагадалі сябрам АГП, што ў Горадні для правядзеньня вулічных акцыяў вызначана 2 месца: парк Жылібэра і Калоскі парк.

Кіраўніка абласной арганізацыі АГП Юры Істомін заявіў, што сябры партыі ня згодны з рашэньнем гарвыканкама. Актывісты АГП маюць зьвярнуцца ў суд.

Ад 15 красавіка па 1 траўня сябры АГП плянавалі правесьці ў Горадні сэрыю пікетаў. Яны хацелі пазнаёміць гараджанаў з Праграмаю разьвіцьця Гарадзенскай вобласьці, а таксама працягнуць збор подпісаў пад Канцэпцыяй свабоднага разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG