Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьмянілася на рацэ Ўла пасьля экалягічнай катастрофы?


Севярын Квяткоўскі, Менск Цяпер адмыслоўцы чысьцяць раку і берагі ад саляркі, якая пралілася 23 сакавіка з нафтаправоду расейскай фірмы “Захаднафтапрадукт”. Па прыблізных падліках, у рэчку Ўлу, і далей у Дзьвіну пралілася больш за тысячу тонаў нафтапрадукуту. Цяпер мясцовыя жыхары ловяць рыбу, на берагах ёсьць сьляды баброў. Тым часам уздоўж берагоў вялізныя плямы, што засталіся ад пралітай саляркі, нафтапрадукт застаўся ў прыбярэжным хмызьняку, прыбярэжных лугах.

Карэспандэнт: “Я іду ўздоўж Улы, якая дала назву мястэчку Ўла. Паміж самой рэчкай, і дамамі, якія выходзяць да яе, адлегласьць мэтраў 20-30. Побач са мною гідроляг Мікалай Клімовіч.

Клімовіч: “Я бачу раку, якая сьмярдзіць саляркай. Перада мною вялікая масьляністая пляма, якая стаіць у затоцы. А бераг з чорнымі пасамі. Відаць, узровень вады панізіўся, і салярка засталася на беразе”.

Карэспандэнт: “Працуе матор, гэта сыстэма мэханічнай ачысткі. Тут жа працуюць людзі.

Спадар: "Я прадстаўнік “Захаднафтапрадукту”. Усё ў парадку. Рэчка чыстая. Боны (прылада ачысткі) застаюцца тут на ўсялякі выпадак. Калі пройдзе дождж, і змые зь берага. Дзьвіна таксама чыстая. Адзінае, што брыгады пільнуюць – выбіраюць сьмецьце. Мяркую, аніякіх праблемаў няма”.



Суток Улы і Дзьвіны. Працуюць ратавальнікі

Карэспандэнт: “Пытаюся ў сустрэчнай мясцовай бабулі пра заліўныя лугі, на якіх засталіся вялізныя плямы нафтапрадукту пасьля таго, як вада сышла. Звычайна сяляне тут рыхтуюць сена для кароваў.

Бабуля: “Цяпер каровы тое сена есьці ня будуць”.

Карэспандэнт: “Што рабіць, дзе браць сена?”

Бабуля: “Можа дзесьці па гародах пасеяна”.





Месцы сенакосаў

Карэспандэнт: “А вось насустрач ідуць два хлопцы з вудамі”.

Хлопцы: “Рыба ловіцца. Ня надта пахне, але трохі ёсьць. Бабры ды андатры паўцякалі. Чорныя па беразе поўзалі”.

А зараз з гідроляг Мікалай Клімовіч робіць экспэрымэнт: спрабуем штосьці злавіць на сьпінінг. Мінула хвілін 30, і я прашу Мікалая падзяліцца ўражаньнямі:

Клімовіч: “Ня ведаю, якое задавальненьне прыносіць рыбалка мясцовым жыхарам. Стаіш, сьмярдзіць жудасна, усё наўкола ў тлустым мазуце. Я ўвесь перапэцкаўся: рукі, сьпінінг. Пэўна, ратавальнікі сваю працу зрабілі правільна. Але трэба ж, каб такіх сытуацыяў увогуле не было”.

Карэспандэнт: “Паводле адной з вэрсіяў, экалягічная катастрофа на рацэ Ўле праз тое, што нафтаправод быў надта стары. Труба па-просту ня вытрымала напругі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG