Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект “Забясьпечым годнае жыцьцё сьведкам вайны” стартуе ў Менску


Радыё Свабода Нямецкая арганізацыя “Памяць, адказнасьць і будучыня”, Эвангельская царква і адукацыйны цэнтар з Дортмунду (Нямеччына) сёньня распачынаюць трохгадовую праграму сацыяльнай дапамогі ахвярам фашызму ў Беларусі “Забясьпечым годнае жыцьцё сьведкам вайны”.

Былым ваеннапалонным, вязьням гета, остарбайтэрам, а таксама іхным дзецям будуць дапамагаць спэцыялісты-псыхолягі, мэдыкі, сацыяльныя работнікі.

Праект, які распачынаецца ў Менску, пашырыцца і на іншыя гарады Беларусі.

Зь беларускага боку ў праграме ўдзельнічаюць грамадзкая арганізацыя “Гістарычныя майстэрні” і Міжнародны адукацыйны цэнтар.
XS
SM
MD
LG