Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе беларускі глёбус?


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ

Сёньня тыднёвік “Наша слова” паведамляе пра станоўчыя вынікі падпіскі на другі квартал. Больш нумароў выданьня дасылаецца цяпер у Горадню, Жыткавічы, Горкі. Агульны прырост накладу – 400 паасобнікаў.

Наступная тэма сьвежага нумару газэты “Наша слова”: чаму ў Беларусі няма геаграфічных глобусаў з абазначэньнямі на роднай мове?

Пра эканамічнае дасьледаваньне, якое распачынае сёньня “Наша слова”, гаворыць рэдактар Станіслаў Суднік:

“Летась у Беларусі згніло 3 мільёны тонаў яблык. А сокі ўсе ў крамах – украінскія. Праблема вызначаецца тым, што нашы яблыкі доўга не захоўваюцца. Зь іх трэба ўвосень ціснуць сок. Ніхто гэтым не займаецца. Гэтую пытаньне трэба варушыць ужо зараз”.

Незалежны тыднёвік “Узгорак” піша пра праблему для жыхароў райцэнтра Горкі на Магілёўшчыне. Паведамляе рэдактар выданьня Эдуард Брокараў:

“Мы тут разьбіраліся ў працы камунальнай службы. Напачатку сакавіка жылыя дамы былі адключаныя ад сыстэмы цэнтральнага ацяпленьня. Надрукавалі таксама вынікі апытаньня людзей”.

Са словаў Эдуарда Брокарава, яшчэ да выхаду артыкула ў Горках зноў пачалі ацяпляць жылыя дамы.

Пра іншы аспэкт стану камунальнай гаспадаркі ў Пружанах на Берасьцейшчыне піша сёньня недзяржаўны тыднёвік “Мы і вы”. Слова – рэдактару Уладзімеру Радзівончыку:

“Каля 100 супрацоўнікаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі будуць пазбаўленыя сродкаў для жыцьцядзейнасьці. Гэта вельмі вялікая лічба для нашага раёну. Узьнікне сацыяльная напруга. Прычына гэтаму – перавод шматлікіх газавых кацельняў на цьвёрдае паліва. Кваліфікаваныя інжынэры ў газавай гаспадарцы будуць незапатрабаваныя”.

Яшчэ адна прычына для хваляваньня – нарыхтоўка дроў у Белавескай пушчы. Са словаў Уладзімера Радзівончыка, бліжэй за запаведнік лесу ля Пружанаў няма.
XS
SM
MD
LG