Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: У судзе над супрацоўнікамі ДАІ пачаліся спрэчкі бакоў


Радыё Свабода У Магілёве ідуць судовыя слуханьні з пазову грамадзкіх актывістаў Юр’я Дарашэнкі, Аляксея Паўлоўскага, Аляксандра Каралёва і Ірыны Качаровай супраць інспэктараў Магілёўскай дзяржаўнай аўтаінспэкцыі. Суд з пазову чатырох грамадзкіх актывістаў пачаўся 5 красавіка. Пазоўнікі вінавацяць міліцыянтаў у спробе сарваць іхны візыт на ўстаноўчую канфэрэнцыю Саюзу левых партыяў Беларусі. Дзеяньні міліцыянтаў актывісты расцанілі як парушэньне канстытуцыйных правоў.

Сёньня суд скончыў сьледзтва і перайшоў да спрэчак бакоў. Папярэднія два дні суд слухаў паказаньні пазоўнікаў і заяўленых імі сьведкаў, а таксама дапытаў шасьцёх міліцыянтаў — супрацоўнікаў ДАІ і магілёўскай управы ўнутраных справаў.

Сёньня з хадайніцтва адказьнікаў суд дапытаў яшчэ трох міліцыянтаў, у тым ліку прадстаўніка аддзелу ўласнай бясьпекі ўправы ўнутраных справаў Ігара Шпаковіча. Зь ягоных паказаньняў суд даведаўся, як аддзел правяраў факты са скаргі дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Ўладзімера Краўчанкі.

Са словаў спадара Шпаковіча, у аддзеле папросту прагледзелі сабраныя да сьледзтва дакумэнты й падрыхтавалі выснову. Нікога зь фігурантаў справы не дапытвалі дадаткова. З паказаньняў Ігара Шпаковіча вынікае, што скаргаў пазоўнікаў ніхто не разглядаў.

Былы інспэктар – цяпер начальнік аховы банку

Управа ўнутраных справаў, у асобе інспэктара прававога забесьпячэньня Тацяны Мартынавай, настойвае, што міліцыянты не парушалі заканадаўства, а іхныя дзеяньні былі правамоцнымі.

Спадарыня Мартынава спасылаецца на вынікі дзьвюх праверак — аддзелу ўласнай бясьпекі ўправы ўнутраных справаў і абласной пракуратуры.

Інспэктар ДАІ Ўладзімер Стэльмахаў вярнуў з маршруту назад у Магілёў таксоўку, якой ехалі ў Менск актывісты, а потым у Магілёве кіраваў іхным затрыманьнем. Падчас допыту Стэльмахава стала вядома, што ён ад студзеня ўжо не працуе інспэктарам. Цяпер ён начальнік аховы Магілёўскага аддзяленьня “Белаграпрамбанку”.

Папярэднія два дні суд слухаў паказаньні пазоўнікаў і заяўленых імі сьведкаў, а таксама дапытаў шасьцёх міліцыянтаў — супрацоўнікаў ДАІ і магілёўскай управы ўнутраных справаў.

Заўтра а 9-й раніцы судовае паседжаньне працягнецца.

• Магілёў: міліцыянтаў судзяць за затрыманьне дэмакратычных актывістаў
XS
SM
MD
LG