Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагэтуль няма згоды ў пытаньні правядзеньня Кангрэсу дэмсілаў


Ганна Соўсь, Менск На сёньняшнім паседжаньні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў не была дасягнутая згода ў пытаньнях, зьвязаных з правядзеньнем Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Лідэры апазыцыі спадзяюцца, што нейкія зрухі ў гэтым пытаньні адбудуцца падчас правядзеньня канфэрэнцыі ў Вільні “Пазытыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзянаў”.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька параўноўвае вынікі сёньняшняга паседжаньня з белымі і цёмнымі палосамі.

“Да белай паласы можна аднесьці тое, што прынятая ў канчатковай рэдакцыі “Малая Канстытуцыя” і эканамічная плятформа, а таксама прынятая стратэгія. Да яе, праўда, мы і Партыя БНФ зробім пісьмовыя заўвагі, але гэтыя дакумэнты можна лічыць прайшоўшымі праз Палітычную раду.

Што да цёмных палосак, то, на жаль, няма прагрэсу ў пытаньнях, зьвязаных з правядзеньнем Кангрэсу, з ягоным складам, з рэфармаваньнем структураў кіраваньня кааліцыі. Ёсьць надзея, што нейкія зрухі адбудуцца ўжо падчас канфэрэнцыя, якая пройдзе 11-12 красавіка за межамі Беларусі і ў больш шырокім складзе. На ёй будуць прысутнічаць ня толькі кіраўнікі палітычных структураў, якія ўваходзяць у Палітраду, але і няўрадавыя арганізацыі, экспэртная супольнасьць і прадстаўнікі рэгіянальных кааліцый”.

• Кангрэс дэмакратычных сілаў можа адбыцца ў траўні?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG