Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя перадае праект “Малой Канстытуцыі” на разгляд Вэнэцыянскай камісіі


Уладзімер Глод, Менск Нацыянальны выканаўчы камітэт аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі на сёньняшнім паседжаньні прыняў зварот да старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэна. Камітэт просіць, каб спадар ван дэр Ліндэн ініцыяваў разгляд на Вэнэцыянскай камісіі праекту “Малой Канстытуцыі” Беларусі.

Адпаведныя дакумэнты маюць перадаць спадару ван дэр Ліндэну Ірына Казуліна, Анатоль Лябедзька й Аляксандар Мілінкевіч. Усіх іх запрасілі ўдзельнічаць у веснавой сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пачнецца 16 красавіка ў Страсбуры.

“Малая Канстытуцыя” — гэта альтэрнатыўны Асноўны закон, які ахоплівае асноўныя сфэры жыцьця беларускага грамадзтва.

“Эўрапейская камісія за дэмакратыю праз права”, больш вядомая як Вэнэцыянская, праводзіць экспэртызы розных юрыдычных дакумэнтаў, выказвае заўвагі ды рэкамэндацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG