Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Януковіч, відаць, хацеў Юшчанку скінуць і зрабіць зноў камуністычны лад”


Радыё Свабода, Менск Агляд тэлефанаваньняў за 9 красавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-аведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Паважаны Мілінкевіч, ты ўсё жыцьцё кажаш пра тое, якое нам створыш жыцьцё. Але ты Амэрыцы служыш, а не беларускаму народу. Павер ты мне. Ты робіш так, каб толькі добра жыць. А бедных людзей. Жабракоў ты і словам не ўспомніў. Ты бессумленны чалавек, Мілінкевіч!”

Спадарыня: “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Хачу расказаць, як сустракала сьвята. Трошку прыхварэла, а мне ўсё роўна было радасна. Вялікдзень і Каляды я заўжды сустракаю ў радасьці. Прыйшлі мае родныя, селі за стол, прагаварылі малітву, перахрысьціліся і сталі есьці асьвечанае яйка. Зьелі, пасядзелі амаль увесь дзень, пагаварылі. Мне было добра, радасна. І яшчэ хачу сказаць, што тое, што Юшчанка ва Ўкраіне распусьціў парлямэнт, гэта добра. Мы ўсьцешаныя, хочам, каб ва Ўкраіне людзі жылі. І чакаем у сябе пераменаў. Трэба. Каб людзі ведалі, за каго галасаваць. Трэба сказаць, за каго, хто будзе дапамагаць Юшчанку і Цімашэнцы Юлі. Гэта людзі добрыя прышлі. А Януковіч, відаць, хацеў Юшчанку скінуць і зрабіць зноў камуністычны лад. Яго нават з Украіны трэба выкідаць і ўвесь яго ўрад. Гэта было б і добра. Яны, можа, так і зробяць калі”.

Андрэй, Пінск: “Учора наш прэзыдэнт выступаў у праваслаўным храме і шмат часу выказваўся пра палітыку, відаць, у вельмі цяжкім становішчы ён сябе адчувае. А яшчэ зусім нядаўна ён некаторым здаваўся “крыху вышэй за Бога” нават. І сам сябе ня вельмі веруючым лічыў. І вось такая зьмена ў самаадчуваньні. І адбылася яна пасьля таго, як ён меў канфлікт з Пуціным і Крамлём”.

Вольга Рамейка, Баранавічы: “Хрыстос уваскрэс! Мяне і ўсю маю сям’ю цікавіць. А дзе ж быў наш прэзыдэнт у велікодную ноч? Таму што ўсе прэзыдэнты віншавалі свой народ, а ён не. І вось нас цікавіла, можа, ён захварэў, можа, зь ім нешта здарылася. Так хацелася пабачыць на экране прэзыдэнта, але яго не было. А потым быў ці то мантаж, але такая доўгая прамова пра тое, што, відаць, ён быў у нейкім вельмі цяжкім становішчы. Калі Вы паведаміце гэта па радыё, будзем вельмі ўдзячныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG