Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ ня вызначыла, як будзе ўдзельнічаць ў “Чарнобыльскім шляху”


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня паведаміў адзін зь лідэраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

“Мы падалі заяву ў пракуратуру наконт падзеяў у Менску 25 сакавіка. І цяпер чакаем адказу. Там ёсьць пытаньні, на якія пракуратура мусіць адказаць. Пасьля атрыманьня адказу мы і плянуем вызначыцца са сваімі дзеяньнямі ў “Чарнобыльскім шляху”.

Аргкамітэт правядзеньня “Чарнобыльскага шляху-2007” утвораны на ініцыятыву Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай, сацыял-дэмакратаў ды шэрагу грамадзкіх арганізацыяў.

Прадстаўнікі камітэту ўжо зьвярнуліся ў Менскі гарвыканкам з просьбаю дазволіць шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі.
XS
SM
MD
LG