Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць амаль удвая з 1 ліпеня гэтага года”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 9 красавіка ў розныя гады мінулага.

На гэтым тыдні 1927 году “Беларуская Крыніца” піша аб сьвяткаваньні 9-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў Празе: “Адзіны дысананс сходу трэба зацеміць і выясьніць: чаму галоўны рэфэрэнт сходу, інакш прадстаўнік і старшыня найвышэйшай беларускай незалежніцкай арганізацыі, чаму гэта асоба ў так важны момант “не знайшла” іншага, а галоўнае, беларускага прывітальнага звароту, як толькі пратрубленае памаскоўскаму “таварышы”?.. Сьвяткаваньне было закончана дружным заклікам свабоды Беларусі і адпяяньнем беларускай марсельезы”.

Тым жа часам у 1957 годзе “Бацькаўшчына” працягвае дыскусію з рэдакцыяй беластоцкай “Нівы”: “Рэдактары “Нівы” ведаюць вельмі добра, што ніводзін цьвяроза думаючы чалавек не рабіў сабе ніякіх ілюзіяў адносна палітыкі гітлераўцаў у дачыненьні да Беларусі... Беларуская інтэлігенцыя выкарыстоўвала толькі тыя абмежаваныя магчымасьці нацыянальнай працы, якія тады існавалі. Яна, як магла, так бараніла беларускае насельніцтва як ад самаволі гітлераўцаў, так і бальшавіцкіх партызанаў, якія спалілі на Беларусі ня менш вёсак за гітлераўцаў”.

У 1997 годзе “Звязда” зьмясьціла такую інфармацыю: “Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць амаль удвая з 1 ліпеня гэтага года. Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў Мінжылкамгасе, гэта выклікана тым, што нават пасля першакрасавіцкага павышэння расцэнак грамадзяне не пакрываюць і сарака працэнтаў бягучых эксплуатацыйных затрат. Поўнасцю аплачваюцца толькі паслугі радыёсеткі і вывазка смецця”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG