Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь шукае нафту ў Іране


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ

Грамадзка-палітычная незалежная газэта “Товарищ” піша пра падрыхтоўку да чарговага з’езду Партыі камуністаў дэмакратычнага кірунку, а таксама да Кангрэсу дэмсілаў Беларусі.

Асноўны артыкул газэты “Товарищ” напісаў прафэсар Іван Нікітчанка. Ён разважае пра экалягічную небясьпеку для Беларусі пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле аўтара, пралікі ўлады ў аздараўленьні людзей павялічылі штогадовыя страты насельніцтва ў паўтара разы.

У сьвежым нумары “БелГазеты” журналіст Віктар Марціновіч параўноўвае цяперашнюю сытуацыю ў Кіеве з палітычнымі падзеямі ў Менску ў 1996-м годзе.

Марціновіч: “Відавочна, што сытуацыі – аналягічныя. У 96-м годзе беларускі прэзыдэнт намагаўся разагнаць парлямэнт. Вельмі многае залежала ад Канстытуцыйнага суду. Таксама апазыцыя прысутнічала ў парлямэнце і магла штосьці зрабіць. Раблю аналіз таго, што агульнага ў сытуацыі, але якая розьніца ў дзеяньнях”.

Сёньня газэта “Белорусы и рынок” друкуе аналітычны артыкул Тацьцяны Манёнак. Аўтарка дасьледуе варыянты выхаду галіны нафатаперапрацоўкі з крызысу:

Манёнак: “Беларусь спрабуе пачынаць праекты ў Азэрбайджане, Іране, Вэнэсуэле. Па маіх зьвестках, грашовыя ўкладаньні – каля аднаго мільярда даляраў у кожны праект”.

Газэта “Альтанка”, якая распаўсюджваецца на Берасьцейшчыне, паведамляе пра пачатак будаўніцтва ў Белаазёрску новага вакзала для цягнікоў і аўтобусаў. Журналіст Зьміцер Трацяк кажа, што прыстанішча для грамадзкага транспарту рыхтуецца, як падарунак да 50-годзьдзя заснаваньня горада энэргетыкаў:

“Цяпер на чыгуначным вакзале існуе тэхнічны будыначак для пэрсаналу. Калі на вуліцы сьнег ці дождж, то людзям няма, нават, дзе прысесьці”.

Недзяржаўнае выданьне “Альтанка” піша пра закрыцьцё на рамонт інтэрнату Берасьцейскага дзяржунівэрстытэту. Пра сацыяльныя наступствы гаворыць аўтар артыкула Павал Белавус:

“Студэнты самі будуць шукаць сабе жытло. Гэта ня вельмі добра, бо аплата за інтэрнат – 15 тысяч рублёў на месяц. Калі ж здымаць кватэру, то аплата за яе прыкладна 100 даляраў. Добрага ў гэтым мала”.
XS
SM
MD
LG