Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікдзень адзін на ўсіх


Радыё Свабода У Царкву Труны Божай у Старым горадзе Іерусаліма прыйшлі тысячы чалавек для ўдзелу ў важнейшым велікодным рытуале – зыходжаньні Дабратворнага агню. Апоўдні ад Іерусалімскай патрыярхіі да гэтага храму прайшоў крыжовы ход, які завяршыўся ля падземнай капліцы храму.

Рытуал незвычайны. Натоўпы людзей навокал са сьвечкамі чакаюць, калі ў капліцу зойдзе патрыярх, пасьля чаго яе дзьверы апячатваюцца. Патрыярх не мае з сабой ніякіх прыстасаваньняў для здабыцьця агню. А пасьля малітвы ён ужо выходзіць да народу з паходняй, запаленай ад Дабратворнага агню. Гучаць званы, ад паходні хрысьціяне запальваюць свае сьвечкі, у адмысловых кантэйнерах агонь развозіцца па ўсім сьвеце.

Хрысьціяне вераць, што Дабратворны агонь зыходзіць на трэці дзень пасьля сьмерці Ісуса дзеля выкупленьня чалавечых грахоў, гэта азначае пачатак новага сьвету, выратаванага Хрыстом.

Бясьпеку ў часы цырымоніі забясьпечвалі сотні ізраільскіх паліцыянтаў, якія стрымлівалі натоўп. Сёлета ўдзельнікаў цырымоніі было асабліва шмат у сувязі з тым, што Вялікдзень супаў у католікаў і праваслаўных, што здараецца раз на чатыры гады.

А ў Ізраілі працягваюць адзначаць Пэсах, найбольш шанаванае габрэямі сьвята, якое сымбалізуе вызваленьне гэтага народу з эгіпэцкага рабства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG