Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя і католікі сьвяткуюць Вялікадзень


Альгерд Невяроўскі, Менск У Вялікую суботу ўвечары ў цэрквах і касьцёлах прайшлі велікодныя ўрачыстасьці. Многія людзі прыйшлі ў храмы, каб асьвяціць сьвяточную ежу. Наш карэспандэнт наведаў царкву і касьцёл у цэнтры Менску.

Апытаньне на вуліцах Менску: Што для вас перш за ўсё азначае Вялікдзень?

Слухаць:








Менскі касьцёл сьвятой Тройцы і сьвятога Роха, што на Залатой горцы. Сёньня з самай раніцы туды ішлі маладыя, і больш сталага узросту людзі, каб памаліцца, паспавядацца перад сьвятам, асьвяціць сьвяточную ежу. Я запытаў, чым для іх ёсьць сьвята Вялікадня:

Верніца: “Гэта традыцыя яшчэ зь дзяцінства. Заўсёды асьвячаем яйкі, стравы, пасху, булку. Гэта маё, гэта ад сэрца сыходзіць. Мы сьвяткуем усёй сям’ёй. Учора хадзілі ў касьцёл, сёньня. Молімся, трымаем пост, ходзім да споведзі”.

Верніца: “Ужо трэці дзень пасхальнага трыдыюму... Пан Бог дае вельмі шмат ласкаў”.

Дзяўчынка: “Мне падабаецца гэтае сьвята. Падарункі, смачная ежа, салодкі стол”.



Каталіцкі актывіст Мікола Гракаў, які дапамагае ксяндзу ў парафіі сьвятога Роха, гаворыць, што людзей у касьцёл стала прыходзіць значна больш:

“Людзей прыходзіць больш. Тут сапраўды добрая, пабожная атмасфэра, і я бачу ўсё больш новых людзей. Людзі пачалі сярод зьменлівага жыцьця, у якім шмат няпэўнасьці, шмат крызысаў, дэпрэсіі, пачалі шукаць нечага больш трывалага. І цяпер больш людзей прыходзіць да Бога”.



Каля праваслаўнай царквы сьвятога Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках людзей было значна больш. Яны стаялі ўздоўж галоўнай алеі, чакаючы, калі прыйдзе сьвятар і асьвеціць ежу. Гавораць праваслаўныя вернікі:



Верніца: “Сёньня такое вялікае сьвята, сёньня ўсе хрысьціяне асьвячаюць ежу. Каб заўтра рана прачнуцца, а асьвечаная ежа была ўжо на стале”.

Спадар: “Мы ўжо гатовыя сьвяткаваць Вялікдзень”.



Працаўніца прыходу: “Людзей прыходзіць даволі шмат, але вялікага наплыву няма. Людзі прыходзяць, бацюшка асьвячае ежу і яны адразу сыходзяць. А на іх месца прыходзяць новыя людзі. Даем рады”.

Асноўныя велікодныя ўрачыстасьці ў Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах пачнуцца сёньня пасьля заходу сонца.



Гл. таксама • "Сьвяткаваць Вялікдзень трэба таемна"

Гл. таксама • Галіна Дамашэвіч: “Беларуская пісанка самая незвычайная”
XS
SM
MD
LG