Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 31.03.2007- 06.04.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

“Быццам бы чэкісты прачыталі ў інтэрнэце, што яму там дужа вольна жывецца і загадалі адміністрацыі калёніі, каб яго перавялі на самую цяжкую працу, і яго перавялі”.

Вячаслаў Дашкевіч, бацька зьняволенага моладзевага актывіста Зьмітра Дашкевіча – пра ўмовы ўтрыманьня сына.

“Для таго, каб заняцца сваім бізнэсам, трэба знайсьці нейкую ідэю, якой раней не было. А гэта цяжка. Вось пакуль – у пошуках такой ідэі”.

Малады менчук – у адказ на пытаньне «Свабоды» «Ці хацелі б Вы распачаць уласны бізнэс?»

“Мы не напрошваемся ў Раду Эўропы, у Парлямэнцкую Асамблею. Заўсёды патрэбна мець уласны гонар і ўласны твар. І мы ня можам пакорліва падпарадкоўвацца ўсяму таму, што ставяць перад намі”.

Уладзімер Канаплёў, старшыня палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі – аб магчымасьці аднаўленьня для Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Радзе Эўропы.

“Колькасьць тых, хто хацеў бы, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі, за апошнія гады зьменшылася ў два разы”.

Аляксандар Сасноў, незалежны экспэрт, былы міністар працы Беларусі – у перадачы «Экспэртыза Свабоды»

"Калі перамогуць прэзыдэнцкія сілы, будучая Украіна будзе падобна на Расею пасьля 1993 году. І такая Украіна можа гаварыць пра Эўропу, але туды не патрапіць. Але калі прайграюць прэзыдэнцкія сілы, украінская палітычная сыстэма будзе больш падобнай на эўрапейскую, але такая Ўкраіна не патрапіць у Эўразьвяз, бо каштоўнасьці, якія вызнаюць гэтыя сілы, ня будуць эўрапейскімі".

Віталь Портнікаў, палітычны аналітык – пра магчымыя вынікі ўкраінскага палітычнага крызысу.

“У вашым пад’езьдзе жыве чалавек, у якога няма, ані сораму, ані сумленьня”.

Тэкст ўлётак, распаўсюджаных у Магілеве, у якіх названыя імёны людзей, якія на судзе 2 красавіка далі паказаньні супраць грамадзкіх актывістаў Антона Ўсьцімчука ды Яўгена Суворава.

“Я лічу, што ў прэзыдэнта краіны не было іншай магчымасьці вырашыць палітычны і эканамічны крызіс у нашай краіне. Я перакананая ў тым, што калі б прэзыдэнт не зрабіў гэты крок, мы б страцілі незалежнасьць Украіны”.

Юлія Цімашэнка, лідэр парлямэнцкай апазыцыі ва Ўкраіне – пра рашэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі распусьціць парлямэнт і абвясьціць датэрміновыя выбары.

“Яго пра завядзеньне справы ніхто афіцыйна не інфармаваў. Ён даведаўся з інтэрнэту і сам пайшоў разьбірацца”.

Тацяна Клімава, жонка палітыка Андрэя Клімава – пра затрыманьне яе мужа, абвінавачанага ў закліках да зьвяржэньня ўлады.

“Эўразьвяз губляе шанец дамовіцца з намі”.

“Калі ЭЗ будзе размаўляць праз “жалезную заслону” і будзе трымаць нас за горла, то мы ні на якія размовы ня пойдзем”.

“Захад зацыкліўся на нейкіх правах чалавека. Самае галоўнае права чалавека – гэта права на жыцьцё, працу, заробкі, у нас гэтыя пытаньні вырашаюцца”.

“Разьмяшчэньне гэтай групоўкі (амэрыканскай сыстэмы СПА у Польшчы і Чэхіі) скіравана ня супраць Беларусі, а супраць Расеі”.

“Як бы мы ні спрачаліся па газу і нафце, як бы ні бралі адзін аднаго за грудкі, мы і расейцы – адзіны народ, нам нельга жартаваць па пытаньнях бясьпекі”.

“Трэба садзіцца і спакойна абмяркоўваць, ці будзем мы разьмяшчаць у Беларусі тактычную ядзерную зброю ці не”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – у размове з журналістамі.

“Я лічу, што культура любога народу, любой краіны робіцца для самога народу. Таму казаць пра канкурэнтаздольнасьць, напэўна, цяжка, але, канечне, любая культурная зьява, якая вылучаецца аўтэнтычнасьцю, самабытнасьцю, арыгінальнасьцю, можа быць цікавай для іншых краінаў”.

Стэфан Эрыксан, кіраўнік аддзяленьня пасольства Швэцыі ў Беларусі – у адказ на пытаньне “Начной Свабоды” “Што зь беларускай культуры, музыкі, літаратуры Вы лічыце найбольш канкурэнтаздольным для Эўропы?”

"Сядзець дома, глядзець БТ".

Валер Мацкевіч, моладзевы актывіст – у адказ на пытаньне ўдзельніка онлайн-канфэрэнцыі на «Свабодзе» «Што б Вы маглі параіць іншым моладзевым актывістам, каб ня трапіць у турму?»

“Лукашэнкаўцы лічаць, што рэальнасьцю робіцца толькі тое, што трапляе на тэлеэкраны”.

Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” – у перадачы “Праскі акцэнт”.

“Сёньня я зьвярнуўся да фэдэральнага канцлера Аўстрыйскай рэспублікі Альфрэда Гузэнбаўэра з просьбай аб пасярэдніцтва ва ўрэгуляваньні канфліктнай сытуацыі, што склалася ва Ўкраіне. Аўcтрыя вядомая як нэўтральная дэмакратычная дзяржава са сталымі прававымі традыцыямі”.

Віктар Януковіч, прэм’ер-міністар Украіны – на прэсавай канфэрэнцыі

“Я лічу, што калі шукаць нейкіх жывёл, блізкіх па мэнтальнасьці беларусам, то для мяне такімі сымбалічнымі істотамі беларусаў зьяўляюцца бабры. Калісьці я напісаў два радкі: “Мудры народ наш бабёр, апладніўся, пажыў і памёр”.

Алесь Анціпенка, філёзаф – у перадачы «Начная Свабода»

"Сёньня царква на Беларусі – гэта служба выкананьня царкоўных рытуалаў".

"Беларусы – не містычная нацыя. У іх царква і вера не ўнутры, ня ў сэрцы, а недзе звонку".

"Кажучы палітычнай мовай, у царквы і ўлады адзін электарат – савецкія пэнсіянэры".

Валянцін Акудовіч, філёзаф – у перадачы «Экспэртыза Свабоды»

"Беларуская ўлада, маючы генэзыс у атэістычнай савецкай мінуўшчыне, арганічна чужародная царкве".

"Калі б праваслаўе было адназначна прарасейскім, то ўлады пачуваліся б куды вальней. Але праблема ў тым, што праваслаўе, як, дарэчы, і іншыя канфэсіі, у сваёй унутранай структуры вельмі неаднароднае. Там ёсьць моцная опцыя прэабражэнская, праэўрапейская”.

Пётра Рудкоўскі, каталіцкі філёзаф, манах ордэна дамініканцаў – у перадачы “Экспэртыза Свабоды”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG