Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі зьвярнуліся да Ул.Канаплёва


Радыё Свабода Рэспубліканскае грамадзкае аб''яднаньне "Пэрспэктыва" сёньня зьвярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб адпаведнасьці Канстытуцыі ўказа прэзыдэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” старшыня рады "Пэрспэктывы" Анатоль Шумчанка.

Паводле яго слоў, "Пэрспэктыва" кіравалася заявай старшыні Канстытуцыйнага суду Рыгора Васілевіча, якую на прэсавай канфэрэнцыі прапанаваў прадпрымальнікам аспрэчыць указ прэзыдэнта № 760 у судовым парадку праз зварот да дэпутатаў. Паводле Анатоля Шумчанкі, у звароце да сьпікера ніжняй палаты Уладзіміра Канаплёва "Пэрспэктыва" падкрэсьліваецца, што вышэйзгаданая норма ўказу зьяўляецца неканстытуцыйнай.

Анатоль Шумчанка лічыць, што прадпрымальнікі павінны выкарыстаць усе магчымыя шляхі дзеля адмены ўказу. “Мы не просім ад дэпутатаў адмяніць указ, а толькі заклікаем ініцыяваць праверку ягонай канстытуцыйнасьці”, кажа спадар Шумчанка. --- Калі зварот да дэпутатаў ня дасьць плёну, мы зьвернемся ў Савет міністраў і Вярхоўны суд”.

Прэзыдэнцкі ўказ № 760 уводзіць забарону для індывідуальных прадпрымальнікаў на прыцягненьне з 1 студзеня 2008 году наёмных работнікаў, за выключэньнем членаў сям''і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаваньне колькасьці работнікаў у індывідуальных прадпрымальнікаў да трох чалавек.


• У Менску адбыўся мітынг прадпрымальнікаў (фота)
XS
SM
MD
LG