Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: заведзеная крымінальная справа за зьбіцьцё салдата


Радыё Свабода Факт пазастатутных стасункаў быў зафіксаваны ў 103-й мабільнай брыгадзе, дзе праходзяць тэрміновую службу дэсантнікі. Малодшы сяржант, які трапіў на службу ў Віцебск з Магілёву, нанёс цяжкія цялесныя пашкоджаньні нядаўняму прызыўніку з Менскай вобласьці, у выніку салдату ампутавалі селязёнку.

Пацярпелы знаходзіцца на лячэньні ў віцебскім шпіталі хуткае дапамогі, а камандзіры 103-й мабільнай брыгады зьвярнуліся з заявай у Вцебскую міжгарнізонную вайсковую пракуратуру. Вінаватага ў злачынстве арыштавалі, супраць яго заведзеная крымінальная справа.

Як паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, да яго таксама зьвярталіся блізкія салдатаў тэрміновае службы са скаргамі на пазастатутныя стасункі ў 103-й мабільнай брыгадзе, якая лічыцца на Беларусі "элітным" вайсковым падразьдзяленьнем. Спадар Сьвецік прапанаваў сваю дапамогу з тым, каб скласьці ў вайсковую пракуратуру адпаведныя заявы. Але няшчасны выпадак са зьбтым салдатам здарыўся раней, чымсьці сваякі іншых пакрыўджаных сабраліся пісаць скаргі.

Дарэчы, сам пацярпелы пэўны час не рызыкаваў прызнавацца, што яго зьбілі старэйшыя па службе, і сваякі нядаўніх прызыўнікоў таксама ня пэўныя, што засьведчаныя імі іншыя факты "дзедаўшчыны" стануць падставай для разьбіральніцтва і пакараньня вінаватых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG