Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне ў Менску: "Што для вас перадусім азначае Вялікдзень?"


Альгерд Невяроўскі, Менск Якія асацыяцыі ў людзей узьнікаюць з назвай гэтага вялікага хрысьціянскага сьвята? Думкамі мінакоў на менскім праспэкце Незалежнасьці цікавіўсянаш карэспандэнт.

Спадар: “Сьвята ўсіх праваслаўных людзей. Яны павінны быць сумленнымі, прасіць дараваньня за грахі”.

Спадарыня: “Асабіста я не сьвяткую. Але ў іншых людзей гэта сьвята. Таму я за іх рада”.

Спадарыня: “Сямейнае сьвята. Зьбяромся ўсе. Падтрымка пэўных традыцый. Вялікдзень – сьвята праваслаўнае й каталіцкае, у ім ёсьць мараль. Чалавек павінен трымацца маральных установак, норм. Гэтае сьвята прыносіць у наша жыцьцё нешта духоўнае”.

Карэспандэнт: “Што для вас перадусім азначае Вялікдзень?”

Хлопец: “Гэта сьвята вельмі значнае, адно з асноўных. Але апошнія гады не ўдавалася сьвяткаваць. Цяпер, думаю, усё атрымаецца”.

Спадарыня: “Яйкі фарбуем, у царкву ходзім, дзяцей водзім да прычасьця”.

Спадар: “Гэта абавязаньне кожнага чалавека. Але я атэіст і асаблівай увагі сьвяту не надаю”.

Спадар: “Гэта сьветлае Хрыстова Ўваскрошаньне. Людзі гэтага сьвята чакаюць цэлы год”.

Спадарыня: “Гэта нешта спакойнае, радаснае, прыгожае. Найперш гэта сьвята душы. Сьвята, калі кожны павінен задумацца пра сябе, пра сваю сям’ю, пра сэнс жыцьця. І калі ёсьць магчымасьць, – схадзіць у царкву”.

Спадарыня: “Памяць пра пакуты за чалавека. Хрыстос памёр за ўсіх, за кожнага з нас. Таму памяць пра пакуты. Удзячнасьць за тое, што Ён сваёй крывёю адкупіў нашы грахі”.

Маладзён: “Гэта – фарбаваць яйкі. Сьвята… Выходны дзень”.

Спадар: “Рэлігійнае сьвята, якога я не адзначаю. Але паважаю як хрысьціянскае сьвята”.
XS
SM
MD
LG