Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет у абарону правоў вернікаў


Альгерд Невяроўскі, Менск Хрысьціянскія дэмакраты зьбіраюцца 20 красавіка правесьці пікет у абарону правоў вернікаў каля менскай Ратушы. Адпаведную заяўку ў Менгарвыканкам падаў ад свайго імя сустаршыня арганізацыйнага камітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін.

Паводле спадара Шэіна, пікет мае дзьве мэты -- прыцягнуць увагу да праблем свабоды сумленьня ў Беларусі і праблем вернікаў-хрысьціян. Месцам правядзеньня пікету пляцоўка каля гарадзкой Ратушы абраная невыпадкова: побач знаходзяцца касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынцаў, у якіх улады плянуюць зрабіць гатэль ды забаўляльны цэнтар. Пікетоўцы маюць намер выказаць з гэтай нагоды публічны пратэст.
XS
SM
MD
LG