Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Gazeta Wyborcza”: “Лукашэнка ставіць умовы Эўропе”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская “Gazeta Wyborcza” сёньня піша пра апошнія заявы беларускага кіраўніка наконт супрацоўніцтва з Эўразьвязам: “Лукашэнка лічыць, што гэта Эўразьвяз павінен саступаць Беларусі, а не наадварот”.

“Gazeta Wyborcza” піша, што ўмовай дыялёгу Менску з Брусэлем, паводле беларускага боку, з’яўяляецца скасаваньне забароны на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу для беларускіх чыноўнікаў.

“Адначасова Лукашэнка адкідае абвінавачаньні ў абмежаваньні палітычных свабод у Беларусі – паводле ягоных словаў, у краіне няма палітвязьняў, бо ў Крымінальным кодэксе ня прадугледжанае пакараньне за палітычныя злачынствы”,– адзначае “Wyborcza”.

Паводле экспэртаў, чые меркаваньні падае газэта, гэтыя заявы сьведчаць аб тым, што ніякіх саступак ва ўнутранай палітыцы беларускія ўлады не плянуюць, “бо Менск глядзіць на дыялёг з Эўропай як на вуліцу з аднабаковым рухам – гэта Эўропа павінна саступіць Беларусі”.

“Gazeta Wyborcza” адзнчачае, што А. Лукашэнка вельмі эмацыйна рэагуе на візавыя забароны для чыноўнікаў таму, што гэта “мае негатыўны ўплыў на іхны маральны стан – адказваць за парушэньні правоў чалавека даводзіцца ўжо цяпер, а не ў нейкай далёкай будучыні”.
XS
SM
MD
LG