Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>8 год таму памёр Генадзь Карпенка<B/>


Уладзімер Глод, Менск Роўна 8 год таму, раніцай 6 красавіка 1999 году, памёр Генадзь Карпенка – вядомы апазыцыйны палітык, на той час намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савету двух скліканьняў – 12-га і 13-га (ад 1990 да 1996 году). Прычым, у 13-м скліканьні ён быў намесьнікам кіраўніка парлямэнту (1995-1996).

Генадзь Карпенка рыхтаваўся да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, і, на думку многіх, мог стаць рэальнай альтэрнатывай Аляксандру Лукашэнку. Аднак раптоўная сьмерць апазыцыянэра, якому на той час ня было і 50 гадоў, перакрэсьліла такую магчымасьць.

Сябры Генадзя Карпенкі лічаць ягоную сьмерць загадкавай. І ставяць яе ў адзін шэраг з трагічным лёсам Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага. Жонка і дзеці апазіцыйнага палітыка з прычыны пераследу і прэсінгу з боку ўлады змушаныя былі зьехаць у Нямеччыну, дзе атрымалі статус палітычных уцекачоў.

чытайце перадачу пра Генадзя Карпенку з нашай сэрыі "Імёны Свабоды"
XS
SM
MD
LG