Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабцы падалі заяўку на пікет у абарону Казуліна каля Адміністрацыі


Радыё Свабода Сяргей і Аляксандар Скрабцы падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 26 красавіка пікету каля Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Браты хочуць зьвярнуць увагу на “нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня ў турме прафэсара Аляксандра Казуліна”, -- паведамляе сайт “Белоруский партизан" --> http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=11489&newsPage=0

Паводле Сяргея Скрабца, 2 красавіка ён атрымаў з калёніі “Віцьба-3” заказны ліст ад Казуліна, датаваны 19 сакавіка. Былы кандыдат у прэзыдэнты паведамляе, што на яго ўзмацніўся ціск. “Зьняволеным забаронена зь ім кантактаваць. Тых, хто ў гэтым заўважаны адразу адсылаюць у іншую зону”, -- кажа Скрабец. Казулін таксама піша, што знаходзіцца ў інфармацыйнай блякадзе. Лічу, што цкаваньне Казуліна сходзіць непасрэдна ад Лукашэнкі, -- заяўляе Скрабец, -- таму мы і хочам правесьці пікет насупраць ягонага працоўнага кабінэту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG