Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія сябры Фонду імя Сапегі наведалі малую радзіму канцлера ВКЛ


Радыё Свабода, Віцебшчына Вядомы грамадзкі і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега нарадзіўся 450 гадоў таму на Віцебшчыне, у мястэчку Астроўна Віцебскага раёну. У гонар знакамітага земляка з ініцыятывы віцебскай філіі Фонду імя Лява Сапегі яшчэ ў 2004-м годзе быў выраблены адмысловы камень-помнік.

Аднак усталяваны гэты помнік быў толькі летась: мясцовыя ўлады адразу не давалі на гэта сваёй згоды. Сёньня да мэмарыяльнага каменя віцебскія сябры Фонду імя Лява Сапегі ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі.



Паводле Хрыстафора Жаляпава, старшыні віцебскай філіі фонду, да 450-х угодкаў канцлера ВКЛ падрыхтаваны і неўзабаве мае выйсьці з друку зборнік навуковых дакладаў і артыкулаў.



Гл.таксама: Як адзначалі ўгодкі Лява Сапегі на Гарадзеншчыне? У Беларусі адзначаюць угодкі канцлера Лява Сапегі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG