Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Праскі акцэнт": чаму ўлады так хвалююцца?


Юры Дракахруст, Прага Ці быў прэвэнтыўны перасьлед палітычных актывістаў напярэдадні 25 сакавіка пачаткам новай палітыкі ўлады адносна апазыцыі? Чаму цяпер, праз год пасьля справаў Зьмітра Дашкевіча і сяброў “Партнэрства”, заведзена новая справа аб удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі? Чаму ўлада дзейнічае так, нібыта рэвалюцыя ўжо на парозе? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць праваабаронца Алесь Бяляцкі, шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько і карэспандэнтка нашага радыё Любоў Лунёва.

“Зачыстка” – зараз ці назаўсёды?

Дракахруст: “Напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі па ўсёй краіне пракацілася хваля запалохваньняў і прэвэнтыўных арыштаў – размова ідзе пра дзясяткі людзей. У чым сэнс гэтай новай тактыкі ўладаў: ці гэта сцэнар ad hoc, каб прадухіліць масавасьць акцыі 25 сакавіка, ці гэта новая стратэгія стаўленьня да апазыцыі (як летась сказаў Лукашэнка, “пасьля выбараў ранейшай апазыцыі ня будзе”)? Любоў Лунёва, як вы лічыце?”

Любоў Лунёва: “Улады цяпер павінны знайсьці новыя падыходы, таму што такая палітыка сябе не апраўдвае”.


Лунёва: “Я лічу, што гэта проста працэс, які яшчэ не спыніўся. Яны пачалі гэта рабіць летась, калі былі таксама прэвэнтыўныя затрыманьні напярэдадні выбараў. Цяперашняя сытуацыя вельмі нагадвае тую, якая была летась – ідуць прэвэнтыўныя затрыманьні, ідуць паказальныя ператрусы, калі запрашаюць усіх суседзяў, пад''яжджаюць аўтазакі да пад''езду, каб бачылі людзі нават з суседніх дамоў.

Але я думаю, што ўлады цяпер павінны знайсьці новыя падыходы, таму што такая палітыка сябе не апраўдвае. Напярэдадні 25 сакавіка было затрымана шмат актывістаў, а людзі ўсё ж выйшлі на вуліцы. Магчыма, да восені ўлады ўсё ж зьменяць тактыку, магчыма, гэта будуць не прэвэнтыўныя арышты і ператрусы і не звальненьні з працы, а нешта іншае. Гэта могуць быць новыя крымінальныя справы, але выглядае, што такая тактыка ўжо сябе вычарпала”.

Дракахруст: “Андрэй Дынько, а як бы вы адказалі на гэтае пытаньне: хваля запалохваньня і прэвэнтыўных арыштаў напярэдадні 25 сакавіка – гэта спроба прадухіліць масавасьць на Дзень Волі ці гэта тая рэчаіснасьць, у якой давядзецца жыць і надалей?”

Андрэй Дынько: “Калі б улада нічога не рабіла да 25 сакавіка, то выйшлі б 20 тысяч чалавек”.


Дынько: “Тактыка ўладаў – ня зьнішчыць апазыцыю, а дэмаралізаваць яе, ізаляваць ад грамадзтва. Зьнішчэньне апазыцыі бачыцца ім небясьпечным, яно магло б справакаваць нейкія неадэкватныя адказы, акты адчаю, чаго яны вельмі баяцца – яно ім нявыгаднае. Яны хочуць загнаць апазыцыю ў своеасаблівае гета, дзе яна яшчэ пэўны час імітавала б сваю дзейнасьць.

Калі б улада нічога не рабіла да 25 сакавіка, то выйшлі б 20 тысяч чалавек. А гэта надало б апазыцыі натхненьня, дазволіла заявіць аб сабе шырэй. Паколькі ўлада ня мысьліць катэгорыямі аднаго дня ці аднаго году, яна хоча стварыць ідэальную дыктатуру, якая б доўжылася столькі, колькі таго будзе хацець кіроўчая група”.

Поўны тэкст перадачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG