Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая тысяча беларусаў падпісалася за прыняцьце ў Раду Эўропы


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Страсбур накіравана першая тысяча подпісаў беларускіх грамадзянаў, якія падтрымліваюць праграму Эўразьвязу i плян сумесных дзеяньняў для прыняцьця Беларусi ў Раду Эўропы. Як паведамілі “Свабодзе” менскія актывісты дэмакратычнага руху Аляксандар Макаеў і Вячаслаў Сіўчык, гэтыя подпісы сабраныя ў рамках нацыянальнай кампаніі “Беларусь – у Раду Эўропы”, якая стартавала 12 сакавіка.

Падпісанты салідарныя з ініцыятывай Эўразьвязу, які ў лістападзе 2006 году зьвярнуўся да беларускага народу з прапановамi супрацоўнiцтва. Былi вылучаныя 12 патрабаваньняў да ўлады, скіраваныя на дэмакратызацыю краіны.

Грамадзянскую ініцыятыву па зборы подпісаў ухвалілі больш як 80 вядомых асобаў Беларусі. Яны заклікалі суайчыньнікаў да актыўнага ўдзелу ў нацыянальнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG