Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віка Мароз не падлягае замежнаму ўдаччэньню


Паводле БелаПАН Пра гэта сёньня заявіла дырэктарка Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня Міністэрства адукацыі Натальля Пасьпелава.

Пасьпелава падкрэсьліла, што ў Гааскай канвэнцыі аб правох дзіцяці гаворыцца пра тое, што “дзіця, інтэграванае ў сям’ю на тэрыторыі краіны свайго паходжаньня і грамадзянства, ня можа быць перададзенае на міжнароднае ўсынаўленьне".

Яна адзначыла, што тэарэтычна ўдаччэньне Вікі сям’ёй Джуста-Барначын або іншай замежнай сям’ёй магчымае ў тым выпадку, калі распадзецца прыёмная сям’я дзяўчынкі. “Але я ня думаю, што так здарыцца”, – заявіла дырэктарка цэнтру.

Камэнтуючы той факт, што да скандалу зь сям’ёй Джуста-Барначын Віка Мароз некалькі гадоў была аддзеленая ад свайго старэйшага брата і жыла ў Вялейскай школе-інтэрнаце, Пасьпелава адзначыла, што “дзіця мела асаблівасьці псыхафізычнага разьвіцьця” і што дзяўчынцы была неабходная дапамога спэцыялістаў.

У верасьні 2006 году муж і жонка Алесандра Джуста і Марыя-К''яра Барначын, да якіх Віка некалькі гадоў прыяжджала ў госьці на вакацыі, адмовіліся вяртаць дзяўчынку ў Беларусь. Яны сьцьвярджалі, што ў інтэрнаце дзяўчынка зазнавала “фізычны і маральны гвалт”.

Цягам 20 дзён італьянская сям’я хавала Віку ў кляштары на поўначы Італіі. 27 верасьня італьянская паліцыя знайшла дзяўчынку, 30 верасьня яна была дастаўленая спэцрэйсам у Менск. 30 кастрычніка дзяўчынку аддалі ў сям’ю Алены і Сяргея Васілеўскіх, дзе выхоўваецца яе старэйшы брат Саша.

Гл. таксама • Пра Віку Мароз у Італіі здымаюць фільм • Сям’я Джуста і Барначын чакае сына і па-ранейшаму змагаецца за дачку • Лёс Вікі Мароз абмеркавалі ў Міляне
XS
SM
MD
LG