Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: праваабаронцу пакаралі штрафам на 310 тысяч рублёў


Радыё Свабода У судзе Маскоўскага раёну Берасьця сёньня разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна.

Вялічкіна затрымалі у Берасьці напярэдадні Дня Волі: міліцыянты палічылі, што ён паводзіў сябе падазрона і зьвяртаў на сябе ўвагу мінакоў. Цягам двух сутак у чаканьні суду Ўладзімер Вялічкін знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Аднак суд над праваабаронцам некалькі разоў пераносілі і толькі сёньня Ўладзімер Вялічкін быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве, за што атрымаў пакараньне штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (310 тысяч беларускіх рублёў).
XS
SM
MD
LG