Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч прапануе абмеркаваць чарнобыльскія праблемы на тэлеканале


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч прапанаваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму 25 красавіка ў жывым эфіры першага тэлеканалу абмеркаваць чарнобыльскія праблемы.

“У сувязі з гадавінай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС прашу прадставіць мне магчымасьць выступіць, разам з запрошанымі мною прадстаўнікамі экспэртаў і ліквідатараў наступстваў трагедыі на ЧАЭС, у жывым эфіры “Першага каналу” беларускага тэлебачаньня 25 красавіка 2007 а 18.00”, – напісаў Аляксандар Мілінкевіч у заяве, накіраванай старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, неабходнасьць абмеркаваньня вынікае з таго, што існуюць сур’ёзныя падставы сьцьвярджаць аб замоўчваньні ўладамі праблемаў, зь якімі сутыкаюцца ліквідатары і грамадзяне, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG