Як паведаміў нашаму Радыё старшыня аргкамітэту, асноўнай падзеяй стане правядзеньне 26 красавіка ў сталіцы “Чарнобыльскага шляху”. Яго арганізатары ўжо накіравалі ў Менскі гарвыканкам адпаведную заяўку. Яны просяць дазволіць правесьці шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі. Пакуль адказу ад сталічных уладаў на гэтую заяўку няма.
Згаданы аргкамітэт быў створаны 29 сакавіка. У яго склад увайшлі прадстаўнікі партыі БНФ, АГП, ПКБ, сацыял-дэмакратаў, а таксама некаторых грамадзкіх арганізацыяў.
Згаданы аргкамітэт быў створаны 29 сакавіка. У яго склад увайшлі прадстаўнікі партыі БНФ, АГП, ПКБ, сацыял-дэмакратаў, а таксама некаторых грамадзкіх арганізацыяў.