Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На Беларусі, дзе кампазітар жыў і ствараў сваю музыку на працягу 40 гадоў, цяжка, амаль немагчыма знайсці яго ноты” (1997)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Звязда”, 1927 год. Паведамленьне зь Дзяржаўнага музэю Беларусі:

“З цэнтральнага складу па ахове Дзяржаўнага Музэйнага Фонду ў Маскве гэтымі днямі паступіла значная калекцыя экспанатаў, якія цяпер апісваюцца і прыводзяцца ў парадак. Атрымана 29 карцін... 10-га красавіка ў музэі адчыняецца выстаўка слуцкіх тканых паясоў — шоўкавых і парчовых. Выстаўка будзе ільлюстравацца зарысоўкамі, фатаграфіямі і партрэтамі. Акрамя таго будзе выпушчан каталёг з кароткім гістарычным нарысам аб слуцкіх паясох”.

“ЛіМ”, 1947 год:

“У Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца рукапіс вядомай камедыі А.Грыбаедава “Гора ад розуму”. Рукапіс гэтага твора напісаны на 87 лістах рысавай паперы, на рукапісе рукой пісьменніка зроблены асобныя ўстаўкі на рускай і французскай мовах. У час нямецкай акупацыі гэты рукапіс разам з іншымі экспанатамі музея быў вывезены ў Сталінград, а потым у горад Урупінск. Цяпер ён разам з іншымі каштоўнымі рэчамі музея зноў звернуты ў Гомель”.

“Культура”, 1997 год. Музыказнаўца Вольга Дадзіёмава гаворыць пра недарэчнасьці жыцьця:

“Няма нотаў Манюшкі. Вы толькі ўявіце сабе: на Беларусі, дзе кампазітар жыў і ствараў сваю музыку на працягу 40 гадоў, цяжка, амаль немагчыма знайсці яго ноты. У аддзеле “Рэдкай кнігі” Нацыянальнай бібліятэкі ёсць толькі адна партытура — гэтага вельмі мала. Але ж добра вядома, што ў архівах Варшавы і Масквы патрэбныя нам матэрыялы ёсць. Узнікае пытанне: чаму не даехаць да гэтых архіваў і не зняць копіі з патрэбных дакументаў?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG