Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А. Лукашэнка: Эўразьвяз павінен скасаваць санкцыі


Радыё Свабода Для пачатку дыялёгу Беларусі з Эўропай Эўразьвяз павінен скасаваць санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта заявіў учора ў Берасьці журналістам Аляксандар Лукашэнка.

“Калі ЭЗ будзе размаўляць праз “жалезную заслону” і будзе трымаць нас за горла, то мы ні на якія размовы не пойдзем,” -- сказаў кіраўнік Беларусі.

“Пануканьня зь іх боку мы не дапусьцім. Я думаю, Эўразьвяз упускае рэальны шанец дамовіцца з намі і знайсьці ў нашай асобе добрага партнэра,”-- сказаў А.Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў наладжваньні стасункаў з ЭЗ.

“Захад зацыкліўся на нейкіх правах чалавека. Самае галоўнае права чалавека – гэта права на жыцьцё, працу, заробкі, у нас гэтыя пытаньні вырашаюцца,”— сказаў кіраўнік Беларусі.

Адносна патрабаваньня Эўразьвязу вызваліць палітзьняволеных, А.Лукашэнка сказаў: “У нас няма палітычных артыкулаў, і мы паказалі, за што асудзілі гэтых людзей. Гэта людзі, якіх эўразьвязаўцы за свае грошы штурхалі на барыкады, і ім (ЭЗ) хочацца іх адтуль выцягнуць...Добра, прыйдзіце, прызнайце, што вінаватыя, папрасіце прабачэньня ў беларусаў і скажыце, давайце вырашаць пытаньні,”— сказаў А.Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG