Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заробкі зьніжаюцца


Радыё Свабода За апошнія чатыры месяцы рэальны налічаны заробак работнікаў зьнізіўся на 6 працэнтаў.

У Беларусі ў лютым гэтага года параўнальна са студзенем адзначана зьніжэньне сярэдняга налічанага заробку.

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдні налічаны заробак работнікаў склаў у лютым 614.327 рублёў. Гэта на паўпрацэнта менш, чым у студзені, на 8 працэнтаў менш, чым у сьнежні мінулага года.

У рэальным выражэньні (з улікам росту спажывецкіх цэн) у лютым заробкі паменшыліся на 1,3 працэнта параўнальна са студзенем, на 10,9 працэнта - параўнальна са сьнежанем. Сярэдні налічаны заробак рабочых і служачых у лютым параўнальна са студзенем зьнізіўся ў намінальным выражэньні на 0,5 працэнта.
XS
SM
MD
LG