Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрэстаматыйны паэт наогул не пісаў вершаў?


Іна Студзінская, Менск Баранавіцкі краязнаўца Міхась Маліноўскі за ўласны кошт выдаў кнігу “Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі”. У кнізе спадар Маліноўскі сьцьвярджае, што Паўлюк Багрым не пісаў хрэстаматыйнага вершу “Зайграй, зайграй, хлопча малы”, і наагул не пісаў вершаў. Цяпер спадар Маліноўскі дамагаецца выключыць з усіх вучэбных праграм вывучэньне творчасьці Паўлюка Багрыма.

У падручніках літаратуры Паўлюк Багрым падаецца як першы беларускі сялянскі паэт. Лёс паэта склаўся драматычна. За сваю любоў да свабоды паэт зьведаў шмат зла ад тагачасных уладаў, быў адпраўлены ў рэкруты. Да нас дайшоў толькі адзін твор Паўлюка Багрыма – верш "Зайграй, зайграй хлопча малы", які паэт напісаў, верагодна, калі быў падлеткам.
”М.Маліноўскі: Аўтарам гэтага вершу зьяўляецца Ігнат Яцкоўскі”
Баранавіцкі краязнаўца Міхась Маліноўскі 15 гадоў, як ён сам гаворыць, прысьвяціў разьвянчаньню міта пра Паўлюка Багрыма. Спадар Маліноўскі кажа, што здабыў дакумэнты, якія сьведчаць, што Багрым паходзіў не зь сялянаў, а зь сям’і сьлесара, ажаніўся са шляхцянкай і быў багацейшым нават за мясцовага пана. Маўляў, ніякіх вершаў Паўлюк Багрым не пісаў і ўвогуле быў далёкі ад народа.

Што да аўтарства верша “Зайграй, зайграй, хлопца малы”, Міхась Маліноўскі выказаў такое меркаваньне: “У 1854 годзе ў Лёндане ў чатырох экзэмплярах выйшла кніга ананімная кніга. А праз 4 гады ў Кракаве выйшаў паўтор гэтай кнігі. І навукоўцы прыйшлі да высновы, што кнігу напісаў Ігнат Яцкоўскі. Там ёсьць верш на польскай мове і на беларускай. Прычым, беларускі пераклад горшы за польскі арыгінал. Мне так здаецца, што аўтарам гэтага вершу зьяўляецца сам Ігнат Яцкоўскі, аўтар ці ананім гэтай кнігі”.

Спадар Маліноўскі спасылаецца на лісты Міхала Верашчакі, які ў 30-я гады ХІХ стагодзьдзя быў судзьдзём у Наваградку і праводзіў сваё расьсьледаваньне наконт Паўлюка Баграма, на дакумэнты, якія ён знаходзіў у музэях.
П.Васючэнка: ”Гэта культавы верш, хто б яго ні напісаў”
Літаратуразнаўца, выкладчык Лінгвістычнага унівэрсытэту Пётра Васючэнка выказаў такое меркаваньне: “На гэты конт я хацеў бы сказаць адно: ня ён першы, ёсьць іншыя дасьледчыкі, якія так сьцьвярджаюць і прыводзяць свае аргумэнты. Толькі ўсё гэта наводзіць на адну сумную думку: іншыя народы ствараюць міты пра сваіх культавых асобаў, а беларусы іх старанна разбураюць. Беларусы – гэта курыца, якая грабе ад сябе”.

Што да літаратурнай вартасьці верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы”, кандыдат філялягічных навук, літаратар і выкладчык Пётра Васючэнка сказаў: “Гэта культавы верш, хто б яго ні напісаў. Сам па сабе тэкст – ён клясны, высакаякасны. Хто б яго ні напісаў, Яцкоўскі ці Багрым”.

Гл. таксама

• Крошын: радзіма Паўла Багрыма
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG