Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ці сочаць беларусы за палітычнымі падзеямі ва Ўкраіне?


Радыё Свабода Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў панядзелак падпісаў Указ аб роспуску Вярхоўнай рады і правядзеньні датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Урад і парлямэнт не прызналі гэтага Ўказу, што выклікала востры палітычны крызіс. Ці цікавяцца беларусы падзеямі ў суседняй краіне?



Карэспандэнтка: “Ці сочыце Вы за падзеямі ва Ўкраіне? Ці непакояць яны Вас?”

Спадарыня: “Я сачу, але, канечне, уражаньні ўжо іншыя. Ня тыя, што былі пасьля памаранчавай рэвалюцыі, на жаль”.

Спадар: “Я абыякава да гэтага стаўлюся. Мяне больш цікавіць тое, што адбываецца ў нас”.

Юнак: “А мне цікава. Я наагул цікаўлюся палітыкай. Мне здаецца, гэта новы віток ціску Захаду. Мне здаецца, чыніцца бязьмежжа. Не хапае моцнай улады”.

Дзяўчына: “Канечне, хвалюе. Але ня так, каб вельмі моцна”.

Спадар: “Сачу, але ня так каб вельмі пільна. Збольшага сачу. А што непакоіць?.. Я лічу, гэта справа ўкраінскага народу ды іхнага кіраўніцтва. Мяне менш за ўсё турбуе, што яны зьбіраюцца ўступаць у НАТА альбо ў Эўразьвяз”.

Спадарыня: “Шчыра кажучы, мяне хвалюе сытуацыя ў нашай краіне больш, чым ва Ўкраіне”.

Спадар: “Сочым і хвалюе сытуацыя”.

Спадар: “Ды чыніцца бязьмежжа, як зазвычай. Дзякуй Богу, што ў нас такога й блізка ня выйдзе”.

Дзяўчына: “Сочым, але ня вельмі ўважліва. Зрэдку, калі глядзім навіны”.

Спадар: “Канечне, вельмі хвалюе, бо гэта суседняя краіна”.

Спадарыня: “Усе мы славяне, таму хвалююць падзеі. Але няма часу пільна назіраць за іхнай сытуацыяй”.

Спадар: “Ува Ўкраіне? Ну, калі штосьці ў Інтэрнэце прачытаю, то буду ведаць. Але апошнім часам нічога ня чуў, што там адбываецца”.

Юнак: “Мяне абсалютна гэта не цікавіць. Я далёкі ад палітыкі”.

Спадар: “Не, не сачу, ні кропелькі. Мяне цікавіць вучоба, кампутар”.

Спадар: “Тое, што ва Ўкраіне, мабыць, не цікавіць”.

Спадарыня: “Украінай цікавімся абавязкова”.

Дзяўчына: “Я лічу, гэта – поўнае бязьмежжа. Юшчанка наагул ня меў права раду распускаць”.

Спадар: “Я лічу, што там палітычны крызіс. Гэта відавочна. Ува Ўкраіне ёсьць вялікая колькасьць праблем”.

Спадарыня: “Не, не сачу я за падзеямі ў суседняй Украіне, таму што мне гэта ўжо нецікава. Было цікава ў 2004 годзе, а цяпер мяне гэта ўжо не захапляе. Папросту нецікава”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG