Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Янку Купалу паставяць у Гданьску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У польскім горадзе Гданьску зьявіцца помнік Янку Купалу – такое рашэньне прынялі дэпутаты гарадзкой рады на прапанову беларускага консульства.

Адкрыцьцё помніка заплянаванае на 7 ліпеня, калі будуць адзначацца 125-я ўгодкі з дня нараджэньня беларускага песьняра.

Пляцоўка пад помнік падрыхтаваная на гданьскай вуліцы Купалы, але Купалы, як цьвердзяць адмыслоўцы, славянскага бога, а не беларускага паэта. Яна знаходзіцца ў раёне, дзе адразу некалькі вуліц маюць імёны паганскіх багоў. Аднак на некаторых старых плянах Гданську да вуліцы Купалы невядома кім дададзенае імя Янка.
XS
SM
MD
LG