Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка: “Эўразьвяз губляе шанец дамовіцца з намі”


Радыё Свабода Беларусь хацела б нармалізаваць адносіны з Эўразьвязам, але ня бачыць з боку Зьвязу адпаведных сыгналаў – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў размове з журналістамі ў Берасьці. Паводле яго "краіны Эўразьвязу настолькі ж зацікаўленыя ў нас, наколькі мы ў іх".

Лукашэнка падкрэсьліў, што абавязковай умовай для дыялёгу зьяўляецца зьняцьце з Беларусі ўведзеных Эўразьвязам санкцый.

"Што тычыцца нашых унутраных спраў, мы будзем дзейнічаць у адпаведнасьці з нашым заканадаўствам",– сказаў кіраўнік Беларусі. На ягоную думку, “Эўразьвяз губляе шанец дамовіцца з намі” – заявіў ён.

Лукашэнка таксама лічыць неабходным абмеркаваць зь кіраўніцтвам Расеі пытаньні бясьпекі ў сувязі з разьмяшчэньнем у краінах Эўразьвязу элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны.

“Разьмяшчэньне гэтай групоўкі скіравана ня супраць Беларусі, а супраць Расеі”, – падкрэсьліў ён, аднак дадаў, што гэта ўяўляе пагрозу і інтарэсам Беларусі. Лукашэнка сказаў, што “як бы мы ні спрачаліся па газу і нафце, як бы ні бралі адзін аднаго за грудкі, мы і расейцы – адзіны народ, нам нельга жартаваць па пытаньнях бясьпекі”.

Кіраўнік Беларусі назваў “няўдалым піярам” інфармацыю аб магчымым разьмяшчэньні ў Беларусі расейскіх ядзерных ракет сярэдняй дальнасьці ў якасьці адказу на пабудову ў Эўропе амэрыканскага супрацьракетнага шчыта. Аднак Лукашэнка пры гэтым дадаў, што трэба “садзіцца і спакойна абмяркоўваць, ці будзем мы разьмяшчаць у Беларусі тактычную ядзерную зброю ці не”. “Але пра такія пляны я ня ведаю і мы гэта не абмяркоўвалі”, – сказаў А. Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG