Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на афіцыйным уліку – 15 тысяч наркаманаў


Уладзімер Глод, Менск Каля 15 тысяч жыхароў Беларусі афіцыйна стаяць на ўліку як залежныя ад наркотыкаў. Такую лічбу назваў сёньня першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Шчурко, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Колькі ў краіне няўлічаных наркаманаў – невядома. Калі ў мінулыя выходныя на дыскатэцы ў адным з абласных цэнтраў міліцыя правяла абсьледаваньне, то высьветлілася, што 50 маладых людзей знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’яненьня.

Расьце і колькасьць падпольных наркатычных лябараторыяў. Толькі сёлета іх зьліквідавана тры.

Дэпутаты прагаласавалі за тое, каб увесьці ў заканадаўства такое паняцьце як “асабліва небясьпечныя наркатычныя сродкі і псыхатропныя рэчывы”. Таксама падвышаецца крымінальная адказнасьць за збыт наркотыкаў у асабліва буйных аб’ёмах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG