Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Вінцуку Вячорку абвесьцяць а 14-й гадзіне


Любоў Лунёва, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску слухаецца адміністратыўная справа старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

Судзьдзя Людміла Савасьцян заслухала паказаньні сьведкаў – байцоў спэцназу міліцыі Чычко і Супруна. Яны заявілі, што, калі Вячорка выйшаў з таксоўкі, дык пачаў нецэнзурна лаяцца і пагражаць ім расправай пасьля зьмены ўлады. Сьведкі, аднак, не змаглі адказаць на пытаньне, у які бок яны самі ў той час ішлі.

Вінцук Вячорка на судзе расказаў, што задоўга да інцыдэнту за ім сачылі людзі ў цывільным. Людзі ў цывільным і затрымалі яго на лесьвічнай пляцоўцы ля ліфту ў ягоным доме. Разам зь ім былі ягоныя дарослы сын і дзевяцігадовая дачка.

Судзьдзя Савасьцян адхіліла хадайніцтва адваката Вячоркі заслухаць паказаньні Франака Вячоркі і камандзіраў сьведкаў – байцоў спэцназу міліцыі.

У дадзены момант судзьдзя піша прысуд.

У Савецкім судзе Менску адначасна адбываецца суд і над апазыцыйным акывістам Вячаславам Сіўчыкам. Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны каля 15.30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG