Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Пачаліся суды над Вінцуком Вячоркам і Вячаславам Сіўчыкам


Любоў Лунёва, Менск Аб 11-й гадзіне ў судзе Савецкага раёну Менску адначасна пачаўся разгляд адміністратыўных спраў старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка.

Справу Вінцука Вячоркі разглядае судзьдзя Людміла Савасьцян, Вячаслава Сіўчыка – Аксана Рэлява.

У суд прыбылі прадстаўнікі АБСЭ, дыпляматычных місіяў ЗША, Нямеччыны, Швэцыі, Латвіі, Румыніі, Францыі, іншых краінаў. На працэсе прысутнічаюць таксама дзесяткі праваабаронцаў, актывістаў палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Сярод іншых – лідэры апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька.

Падсудныя абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (Вінцук Вячорка ў нібыта нецэнзурнай лаянцы, а Вячаслаў Сіўчык — у тым, што ён нібыта спраўляў натуральную патрэбу ў двары аднаго з дамоў на праспэкце Незалежнасьці).
XS
SM
MD
LG