Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Саюз бязбожнікаў у Маскве вызначыў узнагароду 25 000 рублёў за найлепшую антырэлігійную кніжку”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 4 красавіка ў розныя гады мінулага.

Год 1937. Гарадзенская газэта “Nowe Zycie” паведамляе з СССР: “Саюз бязбожнікаў у Маскве вызначыў узнагароду 25 000 рублёў за найлепшую антырэлігійную кніжку. Адначасова вырашана выдаць 400 000 рублёў на стварэньне фільму, які б высьмейваў дзейнасьць місіянэраў. Прычынай для стварэньня гэтага фільму былі паведамленьні пра пасьпяховую хаду эўхарыстычнага кангрэсу ў Маніле, што выклікала ў бязбожнікаў прыпадак шалу”.

На гэтым тыдні 1957 году “Бацькаўшчына” піша на тэму дэсталінізацыі: “Былі высунутыя дамаганьні большае руплівасьці ў захаваньні беларускіх гістарычных і культурных памяткаў… ды, што асабліва важна — дамаганьні ачышчэньня беларускай мовы ад сілком накінутых ёй расейскіх уплываў ды спыненьня далейшае русыфікацыі. На бачынах “Літаратуры й Мастацтва”… адзін па адным пачалі зьяўляцца артыкулы, у якіх аўтарытэтныя ў БССР аўтары выказвалі патрэбу грунтоўнае рэвізіі савецкае нацыянальнае палітыкі ў дачыненьні да беларускай культуры”.

Празь дзесяць гадоў “Голас Радзімы” дае слова Пятру Петрыкаву, які апавядае пра дзейнасьць Інстытуту гісторыі АН БССР: “Вывучаюцца, напрыклад, гісторыя Беларусі як састаўной часткі вялікага княства Літоўскага, барацьба беларускага народа за ўз’яднанне з Расіяй у XVIII стагоддзі, рэформа 1861 года ў Беларусі... Вучоныя аналізуюць заканамернасці ўзнікнення і развіцця грамадска-эканамічных фармацый, асвятляюць рашаючую ролю мас у гісторыі. Пры гэтым вызначаюцца як агульныя для ўсіх народаў Расіі напрамкі, так і нацыянальныя асаблівасці мінулага Беларусі”.
XS
SM
MD
LG