Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Літвы і Польшчы супраць рэпрэсіяў у Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія і літоўскія парлямэнтары ў сумеснай заяве асудзілі рэпрэсіі супраць апазыцыі ў Беларусі.

У сумеснай заяве старшыні камісіі ў замежных справах польскага Сэйму Паўла Залеўскага і старшыні адной з падкамісіяў літоўскага парлямэнту Эмануэліса Зінгерыса асуджаюцца “жорсткія захады беларускіх уладаў”, што прывялі да арыштаў вялікай колькасьці апазыцыянэраў, якія бралі ўдзел у сьвяткаваньні Дня волі.

Парлямэнтары запатрабавалі неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў.

Залеўскі і Зінгерыс ад імя сваіх парлямэнтаў асудзілі шматлікія парушэньні правоў чалавека, якія мелі меца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі.

“Палітычныя перамены ў Беларусі павінны актыўна падтрымліваць эўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і фінансава, а Эўразьвяз мог бы дапамагчы правесьці неабходныя рэформы, аднак перад гэтым павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні, а таксама спынены перасьлед дэмакратычных арганізацыяў, – гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG