Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўку на правядзеньне "Чарнобыльскага шляху" пададуць 4 красавіка


Радыё Свабода Заяўнікамі "Чарнобыльскага шляху – 2007" выступілі прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб''яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта было абвешчана на першым рабочым паседжаньні аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху", што адбылося 3 красавіка ў Менску.

Сярод заяўнікаў акцыі – намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сябра Сойму Партыі БНФ Юрась Зянковіч, сябра палітрады АГП Валянціна Палевікова й намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, паведамляе БелаПАН.

Астатнія заснавальнікі аргкамітэту адмовіліся выставіць заяўнікаў акцыі, у тым ліку Партыя камуністаў Беларуская ды адзін зь лідэраў дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, які не пагадзіўся з маршрутам шэсьця 26 красавіка ў Менску, аднак выказаў гатовасьць падтрымліваць падрыхтоўку й правядзеньне акцыі.

Як паведаміў Свабодзе Аляксей Янукевіч, заяўку ў Менгарвыканкам пададуць заўтра, 4 красавіка. Заяўнікі будуць прасіць дазволу на збор удзельнікаў акцыі а 18.00 на плошчы Якуба Коласа, адкуль яны рушаць па праспэкце Незалежнасьці да нацыянальнай бібліятэкі. Там а 20.00 плянуецца зладзіць мітынг.
XS
SM
MD
LG