Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Майдане незалежнасьці ў Кіеве пратэстуюць прыхільнікі Януковіча


Радыё Свабода На Майдане незалежнасьці Кіева цяпер будуецца намётавы гарадок прыхільнікаў Антыкрызіснай кааліцыі на чале з прэм''ерам Віктарам Януковічам. Прыхільнікі прэзыдэнта Віктара Юшчанкі намётаў не будуюць.

У адрозьненьне ад падзей Аранжавай рэвалюцыі 2004 году, калі Майдан незалежнасьці Кіева займалі прыхільнікі Віктара Юшчанкі, цяпер на галоўнай плошчы ўкраінскай сталіцы дамінуюць блакітныя сьцягі Партыі рэгіёнаў, чырвоныя – Кампартыі і ружовыя – Сацыялістычнай партыі.



Прыхільнікі Віктара Януковіча і Аляксандра Мароза пратэстуюць супраць рашэньня прэзыдэнта Віктара Юшчанкі аб датэрміновых выбарах парлямэнту і ўжо збудавалі намётавыя гарадкі ў Марыінскім парку і на Майдане незалежнасьці. На Майдане незалежнасьці 50 намётаў, начаваць тут зьбіраецца некалькі соцень чалавек.



Віктар Юшчанка сёньня правёў кансультацыі з прэм’ерам Януковічам.



Паводле прадстаўніка Сакратарыяту прэзыдэнта Украіны Аляксандра Чалага, Юшчанка працягвае кансультацыі з урадам, каб дамагчыся палітычных дамоўленасьцяў наконт таго, якім чынам будзе выконвацца ягоны ўказ пра датэрміновыя выбары парлямэнту.

Пазьней прэзыдэнт Украіны сустрэўся зь кіраўнікамі абласьцей і даручыў распачаць выбарчую кампанію.

Апазыцыйныя партыі Блёк Юліі Цімашэнкі і “Наша Украіна” рыхтуюцца да выбараў і намётавыя гарадкі не будуюць. На заўтра яны заплянавалі мітынг у падтрымку рашэньня Віктара Юшчанкі. Таксама на Майдане незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG