Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 3 красавіка


Зьміцер Падбярэзкі

Карыстальнік doc_livsi ў ЖЖ-суполцы minsk_by паведамляе пра адкрыцьцё новага сайту help.ratz.ru: “Гэты сайт зьяўляецца своеасаблівай формай пратэсту супраць зьнішчэньня ўнікальнага помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя — касьцёла сьвятога Язэпа і кляштара бернардынаў у Менску. Мы ня супраць пабудовы пяцізоркавага гатэлю. Мы пратэстуем супраць перабудовы кляштара бернардынаў пад гатэльны комплекс. Праект мае сваёй мэтай прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сітуацыі».

На форумах парталу партал tut.by наведнікі абмяркоўваюць навіну пра арышт Андрэя Клімава. Нехта arhats адзначае: “Ну што, Таракан! Гэтак хутка ў РБ ужо турмаў ня хопіць... А можа і ня трэба? Абнясі проста краіну парай віткоў калючага дроту і баста. І дзеля надзейнасьці анулюй адным Указам замежпашпарты!» Sanych San адказвае: “Гэта не палітык. Гэта крымінальнік. Тыя, хто працавалі зь ім на будаўніцтве дому паслоў на Лодачнай гэта ведаюць. Цяпер можна касіць пад палітычнага. Апазыцыя трымаецца ад яго падалей, ведаючы ўсё гэта». Тут жа Dо$$$уа прыводзіць спасылку на артыкул, з-за якога Клімаў і быў арыштаваны.

Сябра ЖЖ-суполкі minsk_by petra_leleka інфармуе пра хаду адной акцыі: “З таго часу, як мы аб''явілі акцыю "Падары свабоду палітзьняволенаму" прайшло два тыдні. За гэты час прыйшлі дзесяткі лістоў падтрымкі і салідарных камэнтароў, пра нас напісалі і расказалі радыё і сайты. Вы расказалі сваім сябрам і калегам, прынесьлі (даслалі, перадалі, перавялі) свае кроўныя грошы. Хто сколькі змог, хто 5, хто 20, хто 100. І ў выніку мы ўжо маем на рукох амаль 4000 даляраў. Мы, сябры Дзяніса Дзянісава, спрабуем сабраць грошы пад заклад, якія вернуць па закону пасьля суда. Мы лічым, што нават некалькі тыдняў волі побач з любімымі людзьмі і бацькамі вартыя таго, каб дапамагчы чалавеку. Дапамагчы можна, пазваніўшы па тэлефону +375 29 190 46 41 (Петра)». Сайт “народных навінаў” Віцебска сайт народных навінаў Віцебску паведамляе: “Забаўляльны праект cetki.com, а таксама іх партнэрскі праект mikolka.info вырашылі перадаць свае выйгрышы ў акцыі “Беларускіх навін” “Мяняем людзей на золата”-- на апэрацыю Арцёма Небакаткіна. Пра такое рашэньне яны паведамілі за тыдзень перад заканчэньнем акцыі, калі мелі найбольшыя шансы на выйгрыш залатога зьлітка — галоўнага прыза. Аднак першае месца заняў “Гродненский блог”, які перадасьць свой выйгрыш мясцоваму дзіцячаму дому. Такім чынам бацькам Арцёма Небакаткіна перададуць два мерных срэбраных зьліткі вагой 50 і 20 грамаў. Нагадаем, што Арцёму Небакаткіну патрэбная перасадка печані і ідзе збор сродкаў на апэрацыю». Наведнік форуму інфармацыйнага студэнцкага рэсурсу інфармацыйны студэнцкі рэсурс tyteishi выступіў зь ініцыятывай “Ваколсьветка па Беларусі”: “Кожны момант у цябе ўзьнікаюць розныя ідэі, часам яны падаюцца табе фантастычнымі, і толькі калі пачынаеш дзяліцца імі зь іншымі, пачынаеш адчуваць іх жыцьцяздольнасьць. Вось адна з іх… Асноўная мэта: праехаць праз усе абласныя цэнтры (магчыма і праз Менск!?) і дабрацца да пачатковай кропкі падарожжа… Спосаб падарожжа: у значнай ступені не прынцыпова, на аматара!? Аптымальны — аўтаспынам…” Сайт сайт telegraf.by сёньня зьмяшчае такую інфармацыю: «Галава Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў на апэратыўнай нарадзе забараніць продаж піва ў летніх кавярнях і гандлёвых намётах. Паводле сталічнага мэра, гэта дапаможа цывілізаваць вулічны гандль у Менску. Міхаіл Паўлаў прапанаваў узамен прадаваць ахаладжальныя напоі, гарбату і каву... "У Менску ўже нормай зрабілася: крочыць па прасьпэкту 17-гадовая дзяўчына, у адной руцэ — цыгарэта, у другой — бутэлька піва. Гэтай праблемай трэба займацца ўсім разам, у тым ліку і адзьдзелу па справах моладзі і БРСМ", — лічыць Міхаіл Паўлаў». Сябра ЖЖ-суполкі minsk_by l_u_f_t гэтак камэнтуе навіну: “Цяпер-та па колькасьці бухой моладзі, якая адначасова знаходзіцца на ўзьбярэжжы ракі, Менск дакладна трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса». На інфармацыйным партале Мёраў інфармацыйны партал Мёраў жыхары гораду абмяркоўваюць мясцовыя ўлады. Нехта andr піша: “Пра вярхушку, канешне, і казаць не выпадае: рука руку мые. Які-небудзь старшыня калгасу мясца падкіне раённаму босу, той, адпаведна, даўжок сьпіша... Так было і так, пэўна, будзе... Пакуль гэтае "братэрства" ва ўладзе — анархія будзе цьвісьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG