Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ва Ўкраіне ёсьць канцэнтрацыя палітычнай волі”


Віталь Цыганкоў, Менск Як можна ацаніць рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі аб роспуску Вярхоўнай Рады? Наколькі апраўданыя паралелі паміж сёньняшнімі падзеямі ва Украіне і падзеямі 1996 году ў Беларусі? Наколькі вырашальны ўплыў на палітыку ва Ўкраіне і Беларусі аказвае падтрымка вуліцы? Гэтыя ды іншыя пытаньні у перадачы Экспэртыза Свабоды абмяркоўваюць Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які ў 2004 выступаў на кіеўскім Майдане і ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.

“У Юшчанкі не было магчымасьцяў для манэўру”

Цыганкоў: “2 красавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сваім указам распусьціў парлямэнт, Вярхоўную Раду і прызначыў дату новых выбараў. Ці было, на вашую думку, гэта слушным рашэньнем і адзіным выхадам для украінскага прэзыдэнта ці гэта малапрадуманы і імпульсіўны крок?”

Портнікаў: “Можна лічыць, што з пункту гледжаньня юрыдычнага, канстытуцыйнага гэты крок прэзыдэнта ня быў прадуманы і можа мець сур’ёзныя наступствы для яго самога. Але з пункту гледжаньня палітычнага у Юшчанка асаблівых магчымасьцяў для манэўру не было. Ён разумеў, што калі кіроўная кааліцыя ў Вярхоўнай радзе набудзе канстытуцыйную большасьць (больш 300 галасоў), то гэта фактычна пазбавіць яго магчымасьці ўплываць на сытуацыю. Так што гэты крок прэзыдэнта Украіны можна назваць рызыкоўным манэўрам”.

Цыганкоў: “Ці згодныя вы з тым меркаваньнем , што “антыкрызісная кааліцыя” фактычна не пакінула Юшчанку варыянтаў, пачала паводзіць сабе, можна сказаць, нахабна? Ці не разбурылі яны пэўную раўнавагу, занадта пачалі цягнуць коўдру ўлады на сябе?”

Портнікаў “Можна сказаць, што антыкрызісная кааліцыя на чале зь Януковічам вырашыла кансалідаваць усю ўладу ў сваіх руках. Але гэта зьвязана ня толькі з тым, што яна пачала паводзіць сабе нахабна, але і з тым, што Юшчанка замест таго, каб дамаўляцца з кааліцыяй, пачаў дамаўляцца з Юліяй Цімашэнкай. А зьвяз Юшчанкі і Цімашэнкі дазваляў бы Прэзыдэнту пазбавіць кааліцыю ўлады. Бо тады прэзыдэнт мог бы накладваць вета на законы, і парлямэнт ніколі б гэтае вета не пераадолеў. Так што кожны бок імкнуўся абмежаваць паўнамоцтвы апанэнтаў”.

Цыганкоў: “Анатоль, як вы ацэніце рашэньне прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб роспуску Вярхоўнай Рады?”

Лябедзька: “Калі з юрыдычнага боку ня ўсё выглядае бездакорна, то з палітычнага пункту гледжаньня ў Юшчанкі на было вялікага выбару. Ён нагадваў палітыка, які ў значнай ступені заставаўся калі не ў адзіноце, дык у вельмі абмежаванай палітычнай прасторы. Ён быў аточаны “чырвонымі сьцяжкамі”, і з кожным днём іх станавілася ўсё больш. Зацягваць час – значыць, упускаць палітычную ініцыятыву, а значыць і палітычную пэрспэктыву ня толькі для яго, але і для ўсёй Украіны”.

• Чытаць далей
XS
SM
MD
LG