Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Права экспартаваць мяса ў Расею атрымалі тры беларускія камбінаты


Радыё Свабода Расея дазволіла імпарт мяса і мясапрадуктаў толькі з трох беларускіх мясакамбінатаў – “Белавескага”, Слуцкага і Стаўбцоўскага. Усяго экспэрты “Россельхознадзора” былі праведзеныя на 23 беларускіх мясакамбінатах і дзьвюх рыбакамбінатах.

Як заявіў прадстаўнік расейскага камітэту, умовы вытворчасьці на трох беларускіх прадпрыемствах адпавядаюць расейскім вэтэрынарным патрабаваньням. Акрамя таго, устаноўлена, што гэтыя прадпрыемствы працуюць на беларускай сыравіне і не завозяць мяса з Польшчы.

Расея забараніла імпарт мяса з Польшчы ў 2005 годзе. З гэтага красавіка Расея будзе імпартаваць мяса і мясапрадукты зь Беларусі толькі з прадпрыемстваў, атэставаных расейскімі экспэртамі.

Як паведаміў прадстаўнік “Россельхознадзора” з 1 чэрвеня такі ж парадак плянуецца ўвесьці для прадпрыемстваў птушкагадоўлі, а таксама для малаказаводаў.

ГЛ. ТАКСАМА: • Вынікі эўрапейскай экспэртызы польскага мяса Расея не прызнае

• Расея абвесьціць пра мясакамбінаты, у якіх ня будзе купляць прадукцыі
XS
SM
MD
LG