Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сойме Літвы створана група “Для сувязяў зь Беларусьсю”


Тацяна Поклад, Прага Сёньня адбылося яе першае паседжаньне. Паколькі літоўска-беларускія кантакты на ўзроўні парлямэнтаў немагчымыя, новая група будзе пашыраць сувязі зь Беларусьсю як з краінай на ўсіх іншых магчымых узроўнях.

У новую парлямэнцкую групу “Для сувязяў зь Беларусьсю” запісаўся 21 дэпутат літоўскага Сойму. У іх ліку няма прадстаўнікоў толькі двух парлямэнцкіх партыяў – кансэрватараў і Саюзу лібэралаў. Статут групы дазваляе парлямэнтарам далучацца да яе і пазьней.

Ініцыятар новай парлямэнцкай групы “Для сувязяў зь Беларусьсю” – сябра Камітэту замежных спраў, а таксама камітэту Сойму “За дэмакратычную Беларусь” Вацлаў Станкевіч сказаў нашаму радыё:

Станкевіч: “З улікам сёньняшняга палітычнага становішча, я думаю, што мы павінны больш шырока і актыўна працаваць зь Беларусьсю. Я падтрымліваю тую ідэю, што мы павінны кантактаваць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, але мы таксама павінны мець на ўвазе і тых, хто сёньня пры ўладзе ў Беларусі. Таму я лічу, што ў Сойме Літвы павінна быць і такая група група “Для сувязяў зь Беларусьсю”.

Стварэньне парлямэнцкай групы “Для сувязяў зь Беларусьсю” падтрымаў Камітэт замежных спраў Сойму. Кіраўнік Камітэту Юсьцінас Каросас сказаў нашаму радыё:

Каросас: “Я б хацеў сказаць пра матывацыю стварэньня гэтай групы і чаму Камітэт замежных спраў яе падтрымаў. Рэч ў тым, што мы зацікаўлены ў пашырэньні дэмакратычных працэсаў у Беларусі як нашай бліжэйшэй суседкі, і стварэньне такой групы паспрыяе гэтаму, бо пашырыць спэктар кантактаў зь Беларусьсю. І разам з тым, Літва мае і прагматычныя інтарэсы: Беларусь для нас ёсьць партнэрам у справах гаспадарчых, празь Беларусь мы выходзім на ўсходні рынак. Так што Літва зацікаўлена ў адкрытасьці Беларусі і яе дэмакратычным разьвіцьці, і ўсе шляхі, якія гэтаму спрыяюць – добрыя і патрэбныя і для Літвы, і для Беларусі”.

На першым пасяджэньні групы “Для сувязяў зь Беларусьсю” яе кіраўніком абраны Вацлаў Станкевіч. Ён адзначае, што група створаная не для сувязяў зь беларускім парлямэнтам, які Эўразьвяз не прызнае легітымным, а для кантактаў зь Беларусьсю як з краінай.

Станкевіч: “Намер такі, каб шырэй працаваць, кантактаваць, сустракацца, размаўляць як з апазыцыяй, так і з тымі, хто пры ўладзе і з рознымі інстытуцыямі Беларусі. Я лічу, што такая праца будзе карысная і Беларусі, і Літве, і ўсяму Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG