Да суду Андрэя Клімава будуць трымаць у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня.
Клімаў пасьпеў патэлефанаваць “Свабодзе” з кабінэту сьледчага Анатоля Гадуна й паведаміць пра арышт.
Андрэй распавёў, што 2 красавіка прачытаў на сайце Радыё Свабода пра тое, што супраць яго завялі крымінальную справу, і пайшоў да сьледчага, каб высьветліць абставіны.
Сьледчы паведаміў Клімаву, што атрымаў санкцыю зьмясьціць яго ў СІЗА на два месяцы. Выклікаць адваката сьледчы адмовіўся. Такім чынам апазыцыянэр трэці раз трапіў за краты.
У 1998 годзе Андрэя Клімава, прыхільніка імпічмэнту, пакаралі зьняволеньнем за нібыта фінансавыя парушэньні. Ён выйшаў на волю ўвесну 2002 году.
У 2005 годзе яго пакаралі абмежаваньнем волі на 15 месяцаў за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка, якая праходзіла пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. З “хіміі” Андрэй Клімаў выйшаў на волю летась напрыканцы году.
Крымінальную справу паводле 361-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (заклікі да зьвяржэньня існага дзяржаўнага ладу) Менская пракуратура завяла два тыдні таму.
Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў, выказаў меркаваньне наконт арышту Клімава:
“Прычынаў, я думаю, тут можа быць некалькі. Па-першае, чалавек не зламаўся. Па-другое, ён пачаў пісаць артыкулы, і ў гэтых артыкулах была дастаткова рэзкая крытыка Лукашэнкі. Урэшце, згадаўшы 25 сакавіка два гады таму, супраць яго распачалі крымінальную справу, а машына ўжо працуе. А калі машына працуе, то ўсё павінна ісьці да лягічнага канца.
Урэшце, улада будзе імкнуцца захоўваць пэўны ўзровень страху ў краіне. Патрэбная пэўная колькасьць палітзьняволеных. Магчыма, яны яшчэ й таму вырашылі абраць на гэтую ролю Андрэя Клімава, бо спадзяюцца, што яго ня будзе каму бараніць, таму што ён палітык-адзіночка”.
Маці Андрэя Клімава распавяла “Свабодзе”, што Андрэй пайшоў у пракуратуру ў спартовым касьцюме. Яна пажартавала: ці ня думае, што яго арыштуюць. Той яе супакоіў і паабяцаў потым зайсьці і ўсё расказаць.
Ала Пятроўна цяжка хворая, яна ўжо паўтара месяца не ўстае з ложка:
“У мяне інваліднасьць другой групы, жонка ў яго таксама цяпер хворая і нідзе не працуе! Дзеці непаўналетнія! Гэта ж чыстая палітыка. Ён ніякай небясьпекі не ўяўляе для грамадзтва. Чалавек сам прыйшоў у пракуратуру. Калі ён і крытыкуе гэтую ўладу, то ўсё, што заяўляў Андрэй, было ў прэсе. Прэса расейская альбо беларуская”.
Дома ў Андрэя Клімава засталіся жонка Тацяна, якая цяпер не працуе, і непаўналетнія дзеці.
Гл. таксама Адзін дзень у сям’і палітвязьня Андрэя Клімава (фота)
Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы)

Андрэя Клімава ня першы раз абвінавачваюць у паклёпе на кіраўніка Беларусі. У 2005 годзе крымінальную справу за паклёп на прэзыдэнта разглядалі ў Першамайскім раённым судзе Менску за зачыненымі дзьвярыма, але суд вярнуў справу на дапрацоўку. А потым Андрэя Клімава суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў абмежаваньнем волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка 2005 году. У сьнежні 2006 году ён выйшаў на свабоду.
Раней Андрэй Клімаў правёў у турме 4 гады па абвінавачаньні ў эканамічных злачынствах, але сам палітык лічыць, што ён быў асуджаны за актыўны ўдзел у кампаніі імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку.