Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка заявіў, што не дапусьціць сілавога сцэнару


Радыё Свабода У Сакратарыяце прэзыдэнта Украіны праходзіць сустрэча Віктара Юшчанкі з прэм’ерам Віктарам Януковічам. “Як галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны, я не дапушчу сілавога сцэнару,”– заявіў прэзыдэнт Украіны прэм’еру. Акрамя таго ён нагадаў яму, што ўказы прэзыдэнта зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня на тэрыторыі краіны.

Юшчанка таксама заявіў кіраўніку ўраду, што Кабмін не зьяўляецца палітычнай сілай і не можа прыкрывацца рашэньнем Вярхоўнай Рады ў пытаньні забесьпячэньня фінансаваньня пазачарговых выбараў парлямэнту і абавязаны забясьпечыць дзейнасьць выбарчых камісій.

Раней Віктар Юшчанка правёў нараду з прадстаўнікамі сілавых структур і загадаў ім зрабіць усё, каб не былі парушаныя канстытуцыйныя правы грамадзян, а ў дзяржаве забясьпечаныя мір і спакой. Генэральнаму пракурору Юшчанка даручыў праверыць законнасьць ухваленых мінулай начы пастаноў Вярхоўнай Рады.



А Віктар Януковіч выступіў у парлямэнце і сустрэўся са сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся ля будынку Вярхоўнай Рады. Там ён заявіў пра магчымасьць правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.





Старшыня Цэнтрвыбаркаму Украіны Міхаіл Давыдовіч запэўніў прэзыдэнта Віктара Юшчанку аб гатоўнасьці правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў вызначыны ім тэрмін – 27 траўня.



Прыхільнікі Віктара Януковіча, пераважна з усходніх рэгіёнаў Украіны, пачалі зьбірацца на Майдане незалежнасьці Кіева.



Юлія Цімашэнка заклікала сваіх прыхільнікаў не выходзіць на плошчы, паколькі сваё стаўленьне да Вярхоўнай Рады яны выказалі ў мінулую суботу, калі на Майдане незалежнасьці сабралася да 100 тысяч чалавек.



Гл. таксама: • Чаму Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду?

• С.Гусак: “Юшчанка праявіў сябе вельмі дрэнным кіраўніком Украіны”

• А.Лябедзька: “Юшчанка ідзе на непапулярныя меры дзеля будучыні Ўкраіны”

• В. Вячорка: “Крок Юшчанкі сьмелы і выклікае павагу”

• Віктар Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду
XS
SM
MD
LG